Беларускі парашутыст разбіўся пад Разанню ў свой пяцісоты скачок

Беларускі парашутыст разбіўся пад Разанню ў свой пяцісоты скачок

У разанскай лякарні 11  жніўня памёр парашутыст з Беларусі — маркетолаг Сяргей Безручонак, інфармуе rzn.info.

Трагедыя здарылася 26 ліпеня. Падчас свайго пяцісотага скачка з парашутам Безручонак заблытаўся ў стропах, хаця парашут яго раскрыўся. Сцэна палёту трапіла на відэа, якое здымаў сам аматар экстрэмальнага адпачынку. 

Пры падзенні мужчына атрымаў цяжкую спалучаную траўму. Медыкі дыягнаставалі цяжкую чэрапна-мазгавую траўму, пераломы костак таза і ног. 

Парашутыст упаў у кому. Яго даставілі ў рэанімацыю, і дактары больш за два тыдні змагаліся за яго жыццё, аднак выратаваць мужчыну не змаглі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі