Беларускі консул наведаў у Таіландзе Насцю Рыбку і Алекса Лэслі

Беларускі консул наведаў у Таіландзе Насцю Рыбку і Алекса Лэслі

У першы тыдзень красавіка беларускі консул, які працуе ў В'етнаме, наведаў з камандзіроўкай Таіланд. Там ён сустрэўся з грамадзянамі Беларусі, як затрыманымі, так і тымі, што адбываюць пакаранне, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МЗС.

Падкрэсліваецца, што для аказання консульска-прававой дапамогі консул наведаў як грамадзяне, якія адбываюць пакаранне за эканамічныя злачынствы, так і суачыннікаў, "затрыманых у лютым у Патаі па абвінавачванні ў незаконнай працоўнай дзейнасці на тэрыторыі Таіланда".

Таксама консул сустрэўся з кіраўніцтвам праваахоўных структураў Таіланда і атрымаў інфармацыю пра ўмовы ўтрымання беларускіх грамадзян. Дыпламат абмеркаваў варыянты далейшых дзеянняў, якія паспрыяюць хутчэйшаму вяртанню нашых суайчыннікаў на радзіму.

У МЗС кажуць, што цяпер у Таіландзе адбываюць пакаранне сем грамадзян Беларусі за махлярства з банкаўскімі карткамі. Яшчэ двое грамадзян, затрыманых у лютым, чакаюць рашэння суда, бо іх вінавацяць у незаконнай працоўнай дзейнасці на тэрыторыі Таіланда.

Нагадаем, што напрыканцы лютага ў Таіландзе затрымалі скандальна вядомую беларуску Насцю Рыбку (Анастасію Вашукевіч), яе "сэкс-трэнера" Алекса Лэслі (Аляксандра Кірылава) і яшчэ восем чалавек. Спярша іх вінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай і працоўнай дзейнасці. Пасля дадаліся абвінавачанні ў згвалтаванні, сэксуальным дамагальніцтве, арганізацыі прастытуцыі. Таксама ім могуць вылучыць абвінавачанне ў вырабе і распаўсюдзе непрыстойнага відэа. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі