Беларускі хакеіст Калячонак падпісаў кантракт пачаткоўца з “Флорыдай”

Беларускі хакеіст Калячонак падпісаў кантракт пачаткоўца  з “Флорыдай”

Беларускі хакеіст Уладзіслаў Калячонак падпісаў трохгадовы кантракт пачаткоўца з “Флорыдай”. Пра гэта ў сваім Тэлеграм-канале паведамляе ХК “Дынама-Мінск” са спасылкай на агента хакеіста Дэна Мільштэйна.

“Пантэры” абралі Уладзіслава Калячонка на драфце НХЛ пад агульным нумарам 52. Гэта найвышэйшы бал для хакеіста з Беларусі на драфце з 2003 года, калі Андрэй Касціцын быў абраны пад агульным нумарам 10.

У мінулым сезоне 18-гадовы Уладзіслаў Калячонак выступаў у OHL, дзе абараняў колеры “Лондана” (1 матч, 1 (0+1) ачко) і “Флінта” (53 матчы, 29 ачкоў).                                                 

У 2018 годзе Калячонак, якому тады было ўсяго 17 гадоў, стаў абаронцам мінскага “Дынама”. Раней ён адзначаўся як лідар юніёрскай зборнай краіны.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі