Беларускі гоншчык узначаліць паўднёваафрыканскую каманду на "Тур дэ Франс"

У велагонцы "Тур дэ Франс-2007" возьме ўдзел выхаванец Камунараўскай дзіцячай спартыўнай школы Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Канстанцін Сіўцоў. Як паведаміў "БелаПАН" старшы трэнер зборнай каманды па веласпорце Гомельскай вобласці Леанід Любезнікаў, беларускі спартсмен (1982 года нараджэння) запрошаны на ролю лідзіруючага велагоншчыка ў паўднёваафрыканскую каманду "Барлаворл". Паводле слоў Л.Любезнікава, гонка пачнецца 6 ліпеня ў Англіі. Зараз К.Сіўцоў знаходзіцца на трэніроўках у Італіі, дзе базуецца паўднёваафрыканская каманда.

"Тур дэ Франс" вельмі складаная гонка, некаторыя пад'ёмы дасягаюць 10-15 кіламетраў. Канстанцін якраз і вызначаецца добрай падрыхтоўкай да горных пад'ёмаў. Думаю, Сіўцоў увайшоў у склад менавіта паўднёваафрыканскай каманды, паколькі там яму прапанавалі не другарадную ролю, а лідэрства", - падкрэсліў Л.Любезнікаў.

Самым значным дасягненнем К.Сіўцова стала перамога на чэмпіянаце свету ў 2004 годзе сярод андэраў (спартсмены ўзростам да 23 гадоў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі