Вы тут

Беларускі фільм атрымаў узнагароду на Венецыянскім кінафестывалі

Кадр з фільма "Ідзі і глядзі"

На 74-м Венецыянскім кінафестывалі была ўзнагароджаная двухсерыйная кінастужка Элема Клімава "Ідзі і глядзі", знятая паводле сцэнара Алеся Адамовіча ў 1985 годзе. Фільм атрымаў ўзнагароду ў намінацыі "Венецыянская класіка".

Стужку здымалі сумесна "Беларусьфільм" і "Масфільм". У ёй распавядаецца пра беларускага падлетка, які падчас вайны стаў сведкам карных аперацый нацыстаў.

У Савецкім Саюзе кінастужка ў 1986 годзе была прызнаная найлепшай кінакарцінай года і атрымала Дзяржаўную прэмію СССР.

На Венецыянскі кінафэст карціну Клімава і Адамовіча прывезлі адрэстаўраванай. Рэстаўрацыяй чатыры месяцы займаліся на "Масфільме". Канкурэнтамі "Ідзі і глядзі" ў рубрыцы "Кінакласіка" былі фільмы Стывена Спілберга, Мікеланджэла Антаніёні і Бернарда Берталучы.

Галоўны прыз Венецыянскага фестывалю сёлета атрымала стужка "Форма вады" рэжысёра Гільерма дэль Тора

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі