Беларускі добраахвотнік нелегальна перайшоў з Украіны ў Польшчу

Беларускі добраахвотнік, які служыў у батальёне "Данбас", нелегальна перайшоў з Украіны ў Польшчу. Здарылася гэта яшчэ ў канцы лета 2016 года, але стала вядома толькі цяпер. Як інфармуе Радыё Свабода, беларус (называецца толькі яго пазыўны — "Рустам Док") атрымаў у Польшчы статус уцекача. Ва Украіне, за якую ён ваяваў у 2014 годзе, атрымаць падобны статус ці нават грамадзянства не змог — міграцыйная служба адмовіла. Вярнуцца ў Беларусь грамадзянін нашай краіны не мог, паколькі беларускім спецслужбам быў вядомы яго ўдзел у баявых дзеяннях на Данбасе.

Другі беларускі добраахвотнік, які ваяваў за Украіну, яшчэ чакае выдачы афіцыйнага дакумента пра атрыманне статуса ўцекача. Але пісьмовае пацвярджэнне адпаведнага рашэння польскіх уладаў ён ужо мае.