Беларускі дэпутат збіраецца паразмаўляць з "сектантамі"

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям'і і моладзі Мікалай Дубовік выехаў сёння з Масквы ў Бекаўскі раён Пензенскай вобласці.


Пра гэта паведамілі ў беларускай амбасадзе ў Расіі. Разам з дэпутатам на месца падзей выехаў супрацоўнік консульскага аддзела амбасады. Дэпутат і прадстаўнік дыпмісіі маюць намер вывучыць на месцы сітуацыю, упэўніць грамадзян Беларусі пакінуць падзямелле.

У амбасадзе таксама распавялі, што ў падземнай хованцы ў вёсцы Мікольскае па-ранейшаму знаходзіцца каля 30 вернікаў, якія чакаюць "канца свету". Сярод іх — 10 грамадзян Беларусі, у тым ліку двое дзяцей. Каля сховішча кругласутачна дзяжураць прадстаўнікі праваахоўных органаў, ратавальнікі і медыкі, з вернікамі вядуцца перамовы.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі