Вы тут

“Беларускі Данбас” — што там робяць беларусы і пры чым тут КДБ?

Кацярына Андрэева і Ігар Ільяш / Еўрарадыё

За тым, што адбываецца на ўсходзе Украіны, беларускія журналісты Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева сачылі ад самага пачатку ваеннага канфлікту на Данбасе — з 2015 года. За чатыры гады журналісты зрабілі некалькі дзясяткаў інтэрв’ю, расследаванняў і рэпартажаў, асноўнай тэмай і галоўнымі героямі якіх сталі беларусы і “беларускі след” у той вайне. Кніга “Беларускі Данбас” стала вынікам гэтай чатарохгадовай працы журналістаў.

Навошта беларусы едуць ваяваць на Данбас і перавагу якому боку канфлікту яны аддаюць? Што чакае іх на радзіме і ці ёсць у іх магчымасць вярнуцца? Пераследуюць беларускія спецслужбы “беларусаў Данбаса” ці супрацоўнічаюць з імі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць аўтары кнігі “Беларускі Данбас” журналісты Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.