Беларускі бізнесмен, сузаснавальнік Wargaming: "Эра афшораў заканчваецца"

Беларускі бізнесмен, сузаснавальнік Wargaming: "Эра афшораў заканчваецца"

Беларускі бізнесмен, адзін з заснавальнікаў вядомай ва ўсім свеце кампаніі Wargaming Іван Міхневіч у інтэрв'ю ria.ru распавёў пра сітуацыю на Кіпры, дзе для выхадцаў з постсавецкай прасторы ствараюцца "таксічныя ўмовы" працы. Там "рускімі бізнесменамі" называюць і беларусаў. Беларус Міхневіч з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам партыі "Я грамадзянін", якая на Кіпры абараняе правы рускамоўных грамадзян.

Па словах бізнесмена, праблемы пачаліся каля года таму з дырэктывы Цэнтральнага банка Кіпра, які вырашыў правесці дэафшарызацыю эканомікі. А перад гэтым, кажа ён, Нікасію наведалі прадстаўнікі амерыканскай адміністрацыі. Іван Міхневіч адзначае, што на Кіпры была "вельмі высокая канцэнтрацыя" "рускіх грошай", а цяпер іх намагаюцца з вострава "прагнаць". Рускім бізнесменам проста закрываюць рахункі і прапануюць пераводзіць грошы "куды хочуць". Пры гэтым улады Кіпра заяўляюць, што насамрэч змагаюцца з "сумніўнымі бізнес-практыкамі".

У выніку "вычышчаюць" не толькі ўласна бізнес рускіх бізнесменаў, але і выхадцаў з іншых краін. "Эра афшораў заканчваецца", — кажа Міхневіч.

Беларускі бізнесмен, сузаснавальнік Wargaming: "Эра афшораў заканчваецца"
Іван Міхневіч / Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі