Беларускі барэц Іосіф Чугашвілі заваяваў "бронзу" на чэмпіянаце Еўропы

Беларускі спартсмен Іосіф Чугашвілі (вагавая катэгорыя да 120 кілаграм) заваяваў бронзавы медаль на чэмпіянаце Еўропы па грэка-рымскай барацьбе, які праходзіць у фінскім Тамперэ.
Беларускі цяжкавагавік саступіў у першай сваёй сустрэчы Юрыю Патрыкееву з Арменіі. Аднак потым праз суцяшальны турнір ён здолеў пазмагацца за прызавое месца.

Яшчэ трое беларускіх атлетаў выходзілі на дыван у першы дзень спаборніцтваў. Андрэй Бараноўскі заняў 5-е месца, Іван Гузаў — 8-е, Міхаіл Сямёнаў — 15-е.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі