Беларускі арнамент можа з'явіцца на шынах (фота)

У Беларусі можа з'явіцца новы трэнд — "вышышына". Яго распрацавала арт-студыя "PRAS". Яе каманда піша: "Мы набілі сабе татуіроўкі з арнаментам, але гэтага мала. Мы спім пад вышыванымі коўдрамі, але сон наш не спакойны. Бо місія студыі — несці беларушчыну ў масы. Таму сустракайце нашу кроплю ў хвалі мэйнстрыму: ад прадзедаў спакон вякоў да нашых дзён, лепшы разносчык вышыванасці і вышыватасці — яе вялікасць ВЫШЫШЫНА!"

Распрацоўшчыкі прапануюць змясціць "старажытны арнамент на колах жалезнага каня". Гэта будзе "Знак сонца з крыжыкам". Каб запусціць масавы выпуск "вышышыны", арт-студыя "PRAS" шукае інвестараў.

Нагадаем, раней мода на нацыянальныя беларускія сімвалы дабралася да ніжняй бялізны. Як паведамляла Еўрарадыё, арнамент ужо можна пабачыць і на жаночых майтках — каманда Uzory выпусціла лінейку "Роднае цела". Пазней з'явіліся здымкі мужчынскіх майткоў з арнаментам.

У Беларусі расце папулярнасць стужак з нацыянальным арнаментам (фота)

Якія татухі цяпер модныя ў Беларусі?


Фота: pras.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі