Беларуская Вікіпедыя святкуе сваё 15-годдзе
![Беларуская Вікіпедыя святкуе сваё 15-годдзе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/viki-1208.png.webp?itok=r_EHd4ct)
12 жніўня беларускамоўная Вікіпедыя святкуе сваё 15-годдзя. Менавіта ў гэты дзень у 2004 годзе ў Вікіпедыі з'явіліся першыя беларускамоўныя артыкулы. Адным першых беларускамоўных аўтараў быў Уладзімір Каткоўскі.
Першыя два гады ў беларускамоўнай Вікі суіснавалі артыкулы з класічным і афіцыйным правапісам. Гэта прывяло да "вайны правак". У выніку група энтузіястаў, якія пісалі артыкулы афіцыйным правапісам, ініцыявала падзел. З таго часу ў Вікіпедыі існуюць дзве беларускія версіі.