Беларуская скакуха Марыя Жодзік на Алімпіядзе ў Парыжы прадставіць Польшчу

Марыя Жодзік

Марыя Жодзік / Grzegorz Michałowski / PAP

Беларуская скакуха ў вышыню Марыя Жодзік на Алімпіядзе ў Парыжы прадставіць Польшчу. Дазвол быў атрыманы ад Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый World Athletics, паведамляе mostmedia.io. Спартсменка выканала алімпійскі нарматыў, яна скокнула на 1,97 метра на чэмпіянаце Польшчы.

У 2020 годзе Жодзік была падпісанткай ліста спартсменаў за сумленныя выбары ў Беларусі і супраць гвалту сілавікоў. У 2022-м яна асудзіла вайну Расіі супраць Украіны, пераехала ў Беласток. Па словах лёгкаатлеткі, пасля пераезду ў Польшчу яна спачатку працавала ў рэстаране Mcdonald's і трэніравалася без якой-небудзь дапамогі. Пасля ў яе з'явіўся польскі трэнер. Яна ўдзельнічала ў чэмпіянаце Польшчы па-за залікам, але ў сакавіку 2024-га атрымала польскае грамадзянства.

19 жніўня Марыі Жодзік споўніцца 27 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі