Беларуская школьніца са сваёй бандай тэрарызавала ўкраінскую вёску

Беларуская школьніца стварыла ва Украіне дзіцячую банду. Яна цэлы год тэрарызавала жыхароў вёскі Гута на Валыні.  12-гадовая Марына прыязджала ва ўкраінскую вёску на лета з Маларыты. Там яна пазнаёмілася з дзяўчынкамі 10 і 14 гадоў, намовіла іх абкрадаць суседнія хаты.

Спачатку іх здабычай былі невялікія сумы, але нядаўна дзяўчынкі скралі ў адной жыхаркі Гуты каля 200 долараў і тры ваўчары на папаўненне рахунку сотавага аператара. Ваўчарам дзяўчынкі заплацілі за свае размовы па мабільніках, і міліцыянты іх лёгка вылічылі.

Вядома, што беларуска стаіць на ўліку ў маларыцкай міліцыі за крадзеж. Гадуюць яе прыёмныя бацькі.

Наша ніва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі