Вы тут

"Беларуская нафтавая кампанія" часова спыняе экспарт праз Клайпеду

У Мінску сітуацыю пакуль не каментуюць / Reuters

"Беларуская нафтавая кампанія" часова спыняе экспарт праз Клайпеду, паведамляе Klaipedos nafta. Пры гэтым адгрузка нафтапрадуктаў, прададзеных у рамках заключаных раней пагадненняў, працягнецца. У Мінску сітуацыю пакуль не каментуюць.

Раней Аляксандр Лукашэнка пагражаў у адказ на санкцыі Літвы спыніць экспарт праз яе тэрыторыю нафты і калійных угнаенняў. На працягу восені ішлі перамовы з расійскім бокам пра экспарт беларускай прадукцыі праз Расію. Але вынікаў не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.