Вы тут

"Беларуская нацыянальная ідэя" — цяпер і ў кнізе Лукашука і Гарунова

Кніга "Беларуская нацыянальная ідэя" / Еўрарадыё

Выйшла ў свет кніга "Беларуская нацыянальная ідэя". Гэта плён гутарак у праграме "Ідэя Х" на Еўрарадыё, якія Зміцер Лукашук і Максім Гаруноў вялі ў эфіры з самымі рознымі людзьмі — філосафамі, літаратарамі, музыкамі, мастакамі, дыпламатамі, гісторыкамі, айцішнікамі...

Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў пятніцу 20 лістапада з 18:00 да 21:00 у прасторы "Месца" (Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 7, станцыя метро "Няміга"). Там жа стартуе і продаж выдання.

На прэзентацыі плануюцца выступы аўтараў кнігі Змітра Лукашука і Максіма Гарунова, герояў перадачы "Ідэя Х", аўтограф-сесія ды музычныя госці.

Падрабязней даведацца пра кнігу, а таксама набыць яе з дастаўкай поштаю і кур'ерам можна тут.

Усе атрыманыя сродкі ад продажу кнігі пойдуць на выданне новых кніг, прысвечаных беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, у межах грамадскай кампаніі "Годна".

Зміцер Лукашук з кнігай "Беларуская нацыянальная ідэя" / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.