Вы тут

Беларуская кампанія прапануе кантраляваць лініі электраперадач дронамі

Дрон / tumentoday.ru

Буйная IT-кампанія IBA Group, якая ўваходзіць у Парк высокіх тэхналогій, прадставіла рашэнне для маніторынга ліній электраперадач. Энергетычную інфраструктуру прамануецца кантраляваць з выкарыстаннем камп'ютэрнага гледжання, машыннага навучання і дронаў.

Сістэма працуе двухэтапна. Спачатку дроны здымаюць кантраляваныя аб’екты інфраструктуры. Другі этап — аналіз адзнятага матэрыяла ў аўтаматычным рэжыме з мэтай знайсці дэфекты на апорах ці ўздоўж ліній электраперадачы.

"Кампутар правядзе гэты аналіз нашмат хутчэй, чым калі б усё відэа адглядаў чалавек. Машыннае навучанне выкарыстоўваецца для рашэння некалькіх задач: вызначэнне аб'ектаў аналізу, дадатковая апрацоўка, якая дапамагае "аддзяліць" аналізуемы аб'ект ад навакольнага асяроддзя (напрыклад, вылучыць металічную апору сярод дрэў), выяўленне дэфектаў: іржы ці расколінаў на бетонных апорах", — распавядае пра сутнасць распрацоўкі менеджэр ML&AI прадуктаў IBA Group Мікалай Уласаў.

Пакуль што распрацоўка тэстуецца на аб'ектах электраэнергетычнай інфраструктуры. Назіранне вядзецца таксама забудынкамі і дрэвамі, якія стаяць блізка да ліній электраперадачы. Таксама сістэму можна выкарыстоўваць для маніторынгу трубаправодаў, будынкаў, чыгуначнай інфраструктуры. Магчыма, рашэнне магло б перадухіліць шэраг чыгуначных катастроф, якія адбыліся ў Беларусі ўлетку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.