Вы тут

Беларуская федэрацыя футбола пазбавіла акрэдытацыі тэлеканал "Белсат"

Беларускі футбол у часы пандэміі каранавіруса / Reuters

Беларуская федэрацыя футбола пазбавіла акрэдытацыі тэлеканал "Белсат". Здарылася гэта пасля таго, як на матч "Тарпеда-БелАЗ" і брэсцкага "Дынама" не прапусцілі спартыўнага каментатара Аляксандра Пуцілу. Паводле яго слоў, такога не здаралася за некалькі дзесяцігоддзяў журналісцкай дзейнасці. Міліцэйскі начальнік, які на стадыёне ў Жодзіне зацікавіўся акрэдытацыяй "Белсата" ў АБФФ, заявіў, што з федэрацыяй "разбяруцца", сведчыць Пуціла.

16 чэрвеня федэрацыя прааналізавала сітуацыю з акрэдытацыямі і высветліла, што былі "выпадкі акрэдытацыі замежных СМІ, якія не маюць акрэдытацыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь". "Белсат" — якраз беларускамоўнае замежнае СМІ, якое акрэдытацыі ў МЗС нашай краіны не мае. На гэта і звярнула ўвагу Беларуская федэрацыя футбола. Яна вырашыла "не працягваць супрацоўніцтва з журналістамі тэлеканала". Пры гэтым федэрацыя падзякавала "Белсату" "за шматлікія сюжэты пра беларускі футбол".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.