Вы тут

Беларуская федэрацыя баскетбола з-за каранавіруса прыпыніла ўсе спаборніцтвы

Калі баскетбол вернецца, невядома / БЕЛТА

Беларуская федэрацыя баскетбола з-за каранавіруса прыпыніла ўсе спаборніцтвы. Зроблена гэта на падставе рашэнняў еўрапейскай і міжнароднай баскетбольных федэрацый, а таксама ў адпаведнасці "з пратаколам даручэнняў міністра спорту і турызму". Матчы прыпынены з 16 сакавіка. Калі яны адновяцца, пакуль ніхто не можа спрагназаваць. Федэрацыя спадзяецца, што заўзятары разумеюць сітуацыю.

Такім чынам баскетбольная федэрацыя першая ў Беларусі, якая вырашыла прыпыніць спаборніцтвы. Верагодна, такія ж рашэнні ў бліжэйшы час прымуць і іншыя федэрацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.