Беларуская чыгунка адмяніла шэраг цягнікоў

Беларуская чыгунка адмяніла шэраг цягнікоў

Беларуская чыгунка адмяніла шэраг цягнікоў. Яе прэс-служба тлумачыць, што такое рашэнне было прынята "у сувязі з прывядзеннем памераў руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа ў адпаведнасць з фактычным попытам на перавозку".

З 16 жніўня адмяняецца цягнік Слуцк — Салігорск, а з 19 жніўня адмяняецца Гомель — Добруш. Цягнік Гомель — Краўцоўка перастане курсіраваць з 20 жніўня, а Калінкавічы — Славечна — з 21-га. Цягнікі Мінск — Баранавічы, Гродна — Ліда, Лунінец — Бухлічы, Лунінец — Жыткавічы, Гомель — Васілевічы адмяняюцца з 23 жніўня. Мінск — Барысаў, Мінск — Маладзечна — Гудагай, Маладзечна — Глыбокае, Мінск — Асіповічы не будуць курсіраваць з 30 жніўня.

Нядаўна ў Беларусі павысіліся тарыфы на чыгуначны праезд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі