З 18 верасня зніжаецца кошт білетаў на цягнікі ў Расію

З 18 верасня зніжаецца кошт білетаў на цягнікі ў Расію

Беларуская чыгунка аб’явіла, што з 18 верасня зніжаецца кошт білетаў у Расію. Гэта стала магчымым, дзякуючы пагадненню з Расійскай чыгункай. Сезонныя зніжкі будуць дзейнічаць у верасні і кастрычніку. У параўнанні са жніўнем квіткі патаннеюць на 20%.

Як інфармуе прэс-служба Беларускай чыгункі, з панядзелак, 18 верасня, кошт праезду ў купэйным вагоне хуткага цягніка № 26 Мінск — Масква складзе амаль 137 рублёў, на 32 рублі менш, чым цяпер. Білет у плацкартны вагон патаннее на 17 рублёў і будзе каштаваць 75,32 рубля. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі