Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна стала чэмпіёнкай Еўропы
![Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна стала чэмпіёнкай Еўропы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000028_860227_big.jpg.webp?itok=04OnklC8)
Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна стала чэмпіёнкай Еўропы. У суботу, 27 лютага, яна выйграла гонку пераследу на 10 км на кантынентальным першынстве, якое праходзіць у расійскім горадзе Цюмень. Яна выйшла на старт 5-й і паказала вынік 30.01,7, на чатырох агнявых рубяжах былі два промахі (на апошнім).
Другое месца заняла немка Каралін Хорхлер, якая пачынала на другім месцы і саступіла больш за 7 секунд, у яе таксама былі два промахі. Агулам у гонцы ўдзельнічалі 59 біятланістак. Відэа можна пабачыць тут.
У нядзелю пройдзе масавы старт у жанчын і мужчын. Адзначым, што ў чэмпіянаце Еўропы не ўдзельнічаюць самыя вядомыя на сённяшні дзень біятланісткі.