Беларуская АЭС будзе мець самы высокі ўзровень бяспекі

Для Атамнай электрастанцыі, якую плануецца пабудаваць у Беларусі, будзе абраны рэактар з самым высокім узроўнем бяспекі. Пра гэта паведаміў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Мясніковіч. Па яго словах, цяпер праводзіцца актыўны маніторынг інфармацыі аб магчымых удзельніках праекту будаўніцтва.

Вывучаюцца прапановы з Расіі, Францыі і шэрагу іншых краін. Мясніковіч не выключае, што тэхналагічны праект рэактара і яго абсталяванне будуць выконваць розныя падрадчыкі.

Нацыянальная акадэмія навук і Мінэнерга правялі вялікую працу з МАГАТЭ па афармленні неабходных заканадаўчых і працэдурных дакументаў для рэалізацыі першага ў краіне праекту будаўніцтва АЭС.

У наступным годзе пачнуцца падрыхтоўчыя працы па яго практычнай рэалізацыі, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі