Беларускаму трэнеру анулявалі ВНЖ у Латвіі праз "геапалітычную сітуацыю"

Беларускаму трэнеру анулявалі ВНЖ у Латвіі праз "геапалітычную сітуацыю"

Вядомаму беларускаму футбалісту і трэнеру Аляксандру Савінцаву анулявалі ВНЖ у Латвіі, праз гэта ён вымушаны пакінуць пасаду галоўнага трэнера міні-футбольнага клуба "Пятроў", паведамляе тг-канал клуба. 

"Пасля двух гадоў паспяховага супрацоўніцтва, у якое было ўкладзена вельмі шмат працы, часу і ведаў, мы хацелі б падзякаваць галоўнаму трэнеру ФК "Пятроў" Аляксандру Савінцаву, але, на жаль, праз геапалітычную сітуацыю Аляксандр не можа быць у камандзе з гэтага моманту. Пажадаем трэнеру ўдачы ў далейшай кар'еры!" — піша клуб.

Сам Савінцаў распавёў @ranak_me, што меў ВНЖ да канца верасня, але ён быў ануляваны яшчэ ў сакавіку. 

"Я пра гэта даведаўся толькі ў траўні, калі вяртаўся пасля заканчэння сезона ў Мінск. Кіраўніцтва майго клуба цяпер спрабуе неяк выправіць сітуацыю, магчыма, праз адкрыццё працоўнай візы. Цяжка зараз у Еўропе з нашымі пашпартамі… Усё вырашыцца ў бліжэйшыя дні", — прыводзіць словы Савінцава светлагорскі тг-канал.

Савінцаў стаў трэнерам "Пятрова" ў жніўні 2020 года, сумяшчаючы працу ў Латвіі з пасадай галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі па міні-футболе, адкуль сышоў у снежні 2021 года. Пад кіраўніцтвам Савінцава "Пятроў" стаў чэмпіёнам Латвіі, а сам беларус быў двойчы прызнаны найлепшым трэнерам Латвіі. 

Пакуль футбольны клуб узначальвае таксама беларускі спецыяліст Артур Шкетаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі