Беларускаму ксяндзу прысудзілі штраф — ён сказаў, што выплаціць яго Украіне
![Беларускаму ксяндзу прысудзілі штраф — ён сказаў, што выплаціць яго Украіне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ksiondz-1305.jpg.webp?itok=6_O3zX8q)
Ксяндзу Анджэю Бульчаку суд Пастаўскага раёна прысудзіў 13 траўня штраф у 960 рублёў, піша "Новы час". Гэтыя грошы Бульчак паабяцаў заплаціць Украіне.
Анджэй Бульчак — беларускі ксёндз, але грамадзянін Польшчы. Пераследуюць яго за ролік "Ліст" на YouTube-канале, у якім па-польску тлумачыцца, што беларусы выступаюць супраць вайны ва Украіне і пратэстуюць. На адной з фатаграфій пратэстаў, якія дэманстраваліся ў відэа, быў лагатып тэлеканала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, а таксама бел-чырвона-белыя сцягі.
Першы суд за гэты ролік быў прызначаны на 25 сакавіка. Але суд адправіў дакументы на дапрацоўку.
Пад пагрозай пераследу Бульчак, які пражыў у Беларусі 14 гадоў, з'ехаў у Польшчу. Позву на сённяшні суд яму даслалі праз вайбер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.