Беларуска Вольга Гаварцова выбыла з буйнога тэніснага турніра ў ЗША

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (41-е месца ў рэйтынгу) завяршыла выступленне на буйным турніры ў Індыян-Уэльсе (ЗША) з агульным прызавым фондам 5,6 млн долараў.  У другім крузе (1/32 фінала) Гаварцова прайграла немцы Ангеліцы Кербер - 5:7, 2:6.

Беларуска Таццяна Пучак і расіянка Анастасія Радзівонава ў другім крузе парнага разраду саступілі амерыкана-індыйскай пары Бетані Матэк/Санія Мірза - 2:6, 6:4, 7:10.

БелаПАН