Беларуска Ірына Слюсар, якую шукалі ў Грузіі, загінула
![Ірына Слюсар / https://www.facebook.com/verkamikhaleva](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/IS.jpg.webp?itok=O1SXP8U6)
Ірына Слюсар / https://www.facebook.com/verkamikhaleva
У Грузіі скончыліся пошукі беларускі Ірыны Слюсар — 27 лютага знойдзена яе цела, паведамляюць валанцёры. Трагедыя здарылася ўдзень 22 лютага ў горадзе Кабулеці. Слюсар і яе сяброўка кінуліся ратаваць сабаку, якога накрыла хваляй, і іх пачало адносіць у мора. Сяброўка атрымала траўму галавы, яе выкінула на бераг, а Ірыну Слюсар шукалі некалькі дзён.
Слюсар — ураджэнка Жодзіна. Яна скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, займалася тэатральнай рэжысурай, з'яўлялася саўладальніцай тэатра для дзяцей "Лось і светлячок" у Грузіі.
![Беларуска Ірына Слюсар, якую шукалі ў Грузіі, загінула](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/332131617_1228689964409216_758276935995432824_n.jpg.webp?itok=JQYsR1sj)
https://www.facebook.com/wioletta.nikitik
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.