Вы тут

Беларуска больш за дзесяцігоддзе хавалася ў Афрыцы, яе дэпартавалі

На радзіму жанчыну даставіў спецканвой / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Беларуска больш за дзесяцігоддзе хавалася ў Афрыцы, яе дэпартавалі. 60-гадовую Вікторыю Цунік выдала Намібія, яе ўжо даставілі ў Мінск, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры нашай краіны.

Прадпрымальніца з Віцебска Цунік знаходзілася ў міжнародным вышуку з 2009 года. У 2005-м яе абвінавацілі ў махінацыях з палівам. У наступным годзе суд Чыгуначнага раёна Віцебска за "службовыя злачынствы" і "легалізацыю матэрыяльных каштоўнасцяў, набытых злачынным шляхам" прысудзіў жанчыну да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Ад выканання гэтага прысуду Вікторыя Цунік ухілілася, жыла ў Анголе, Намібіі. Калі месцажыхарства беларускі стала вядомае, Генпракуратура звярнулася ў Намібію з запытам аб экстрадыцыі.

Спецканвой МУС Беларусі даставіў Цунік на радзіму 30 сакавіка. Адзначаецца, што маршрут этапавання быў складаны — быў атрыманы дазвол на транзітную перавозку затрыманай праз тэрыторыю некалькіх краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.