"Беларусьфільм" выпусціць мультфільм пра Янку Купалу і Якуба Коласа

Анімацыйны фільм пра Янку Купалу і Якуба Коласа выпусціць да Дня беларускага пісьменства кінастудыя "Беларусьфільм". Стужка называецца "Класікі і шахматы". 

"Наш анімацыйны фільм прысвячаецца юбілейнай даце — 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Праца над стужкай пачалася мінулай восенню, ужо завяршаецца, і ў верасні да Дня беларускага пісьменства мы выпусцім анімацыйны фільм "Класікі і шахматы",распавяла агенцтву БЕЛТА сцэнарыст і рэжысёр-пастаноўшчык мультфільма Наталля Касцючэнка.

Па яе словах, сюжэт грунтуецца на вядомым факце: абодва пісьменнікі любілі гуляць у шахматы. У мультфільме паказаны іх своеасаблівы шахматны паядынак з чытаннем урыўкаў сваіх твораў. 

13-хвілінны мультфільм разлічаны на дзяцей ва ўзросце ад 6 гадоў. Для мультфільма падбіралі вершы класікаў, напісаныя для дзяцей. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.