Вы тут

Беларусам адкрылі ўезд у Расію з 1 лютага па 1 сакавіка

Беларусам дазволілі прыязджаць у Расію / aif.by

Грамадзянам Беларусі з 1 лютага па 1 сакавіка дазволілі ўязджаць у Расію. Аднак ёсць адна ўмова — адмоўны тэст на каранавірусную інфекцыю, які адлюстроўваецца ў мабільнай праграме "Путешествую без COVID-19". Адпаведныя змены замацаваныя распараджэннем расійскага ўрада.

Пры гэтым трапіць з Беларусі ў Расію можна будзе толькі праз паветраныя памежныя пункты. 

Межы былі зачыненыя амаль год таму ў сувязі з пандэміяй каранавіруса.

Нядаўна Аляксандр Лукашэнка заявіў, быццам вулічныя пратэсты ў Беларусі цягнуцца так доўга, бо беларусы, якія працавалі ў Расіі, больш не могуць туды трапіць і сядзяць без працы, галодныя і злыя. Насамрэч жа прычыны пратэстаў у тым, што беларускія ўлады сфальсіфікавалі прэзідэнцкія выбары, а потым пачалі жорстка разганяць незадаволеных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.