Беларуса, якога абвінавачваюць у выбухах на БАМе, этапавалі ў сталіцу Бураціі

Сяргей Ерамееў у судзе ў Омску  

Сяргей Ерамееў у судзе ў Омску   / tass.ru

Беларуса Сяргея Ерамеева, якога абвінавачваюць у выбухах на БАМе, этапавалі ў сталіцу Бураціі Улан-Удэ, піша "Зона солидарности". Пасля затрымання ФСБ ён знаходзіўся ў СІЗА ў Омску, пасля яго перавезлі ў Іркуцк, але ненадоўга. Валанцёрцы, якая прынесла для Ерамеева ў іркуцкае СІЗА № 1 перадачу, сказалі, што яго этапавалі яшчэ 13 снежня. Таму найхутчэй беларус ужо знаходзіцца ў СІЗА № 1 Улан-Удэ.

Выбухі ў Бураціі на БАМе падчас праходжання грузавых цягнікоў, у тым ліку з дызельным і авіяцыйным палівам, адбыліся ў канцы лістапада: спачатку ў Паўночнамуйскім чыгуначным тунэлі, а пасля на абыходным участку. Рух цалкам спыняўся. 7 снежня ФСБ Расіі паведаміла пра затрыманне ў Омску 52-гадовага беларуса Сяргея Ерамеева, якога абвінавацілі ў здзяйсненні дыверсіі. Ён нібыта меў заданне ад іншага беларуса, які жыве ў Літве і "дзейнічае пад кантролем спецслужбаў Украіны". Ерамееў кажа, што прывёз на аўтамабілі з Беларусі ў Бурацію магнітныя міны і заклаў на цыстэрнах грузавых цягнікоў. У судзе ён заявіў, што хацеў паралізаваць рух на чыгунцы, каб перашкодзіць пастаўкам вайсковых грузаў для расійскай арміі, якая ваюе супраць Украіны.

Ерамеева ўзялі пад варту да 30 студзеня 2024 года.

Пасля дыверсіі ў Расіі ў Беларусі прайшлі затрыманні. У Полацку і Наваполацку супрацоўнікі КДБ прыйшлі да дзясяткаў мясцовых жыхароў. Сяргей Ерамееў раней працаваў на "Нафтане", удзельнічаў у страйку ў 2020 годзе, быў звольнены з палітычных матываў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі