Беларуса хацелі аштрафаваць на 30 еўра, а ён прапанаваў хабар — 300

Мужчына спрабаваў даць 300 еўра ў якасці хабару дваім супрацоўнікам паліцыі. Як паведамляюць польскія СМІ, паліцыянты спынілі фуру і хацелі выпісаць беларусу штраф за парушэнне правілаў дарожнага руху у памеры 100 злотых (каля 30 долараў). Аднак кіроўца нечакана вырашыў даць хабар, які ў 10 разоў перавышаў памер штрафу.



Мужчына папрасіў выпісаць штраф на яго знаёмага, які ў гэты час знаходзіўся ў кабіне фуры. Як аказалася, мужчыне было забаронена кіраваць аўтамабілем. Раней ён затрымліваўся за кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення.



Беларуса затрымалі, яму пагражае да 10 гадоў турмы.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі