Беларуса асудзілі на 2 гады калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту
Суддзя адправіў палітзняволенага беларуса ў калонію агульнага рэжыму / фота з сацсетак палітвязня
Палітзняволенага беларуса Аляксея Кірэева адправілі ў калонію на 2 гады за ўдзел у некалькіх акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Яго затрымалі ўвосень 2022 года.
Суддзя абвінаваціў 50-гадовага Кірэева па арт. 342 — “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх”.
Праваабаронцы “Вясны” пішуць, што Аляксей удзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Ад пачатку выбарчай кампаніі яго затрымлівалі каля 10 разоў і тройчы каралі адміністрацыйнымі арыштамі на тэрміны ад 5 да 15 сутак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.