Беларуса адправілі ў калонію за напісанае пра Лукашэнку і расійскіх вайскоўцаў

Беларуса адправілі ў калонію за напісанае пра Лукашэнку і расійскіх вайскоўцаў

4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму прысудзілі 35-гадоваму жыхару Зэльвеншчыны. Яго прызналі вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу — у "абразе" і "пагрозе прымянення гвалту" ў дачыненні Аляксандра Лукашэнкі, а таксама ў "распальванні варожасці і варажнечы", паведамляе пракуратура Гродзенскай вобласці. Правабаронцы ўдакладняюць, што гаворка ідзе пра Сяргея Кірыковіча. Яго крымінальную справу разглядаў Гродзенскі абласны суд (суддзя — Дзмітрый Бубенчык).

Згодна з матэрыяламі справы, мужчына з лістапада 2020-га да студзеня 2022 года размясціў у суполках сацыяльнай сеткі "УКантакце" паведамленні, якія "змяшчаюць абразы і пагрозы прымянення гвалту" ў дачыненні Лукашэнкі. Ён жа ў лютым 2022-га размясціў паведамленні пра расійскіх вайскоўцаў. Верагодна, гэта адбылося пасля пачатку агрэсіі РФ супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі