Беларусь зможа атрымаць расійскі крэдыт не раней жніўня

Міністэрства фінансаў Расіі ўнясе ва ўрад прапанову па крэдыту для Беларусі да канца ліпеня. Пра гэта заявіў міністр фінансаў Расійскай федэрацыі Аляксей Кудрын. Р Разам з тым, ён абверг інфармацыю, што беларускі ўрад просіць ужо не паўтара, а два мільярда долараў. “Мы ніякіх іншых прапановаў не атрымлівалі”, — сказаў Кудрын.

Паводле яго словаў, ужо завяршыліся агляд беларускай эканомікі і абгрунтаванне прадастаўлення крэдыту, зараз працэс “уваходзіць у тэхнічную стадыю”. Расійскі бок пакуль не вызначыўся, ці выдаваць Беларусі ўсю суму, ці асобнымі траншамі.

Кудрын лічыць, што ўсе працэдуры будуць завершаныя толькі напрыканцы лета — у пачатку восені. Відаць, тады беларускі ўрад і зможа атрымаць доўгачаканы крэдыт.

Тэлеграф

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі