Беларусь збіраецца падаць заяўку на правядзенне Еўра-2020

Футбольны чэмпіянат Еўропы 2020 года ўпершыню ў гісторыі плануюць правесці не ў адной ці дзвюх краінах, а ў розных буйных гарадах кантынента. Упершыню пра гэта заявіў у снежні 2012 года выканаўчы камітэт УЕФА. Сёлета стала вядома, што матчы пройдуць у 13 гарадах Еўропы, якія абяруць пазней. Заяўкі на іх правядзенне можна падаваць да верасня. У спісе ўжо прысутнічаюць Амстэрдам, Афіны, Базэль, Брусель, Заграб, Лісабон, Лондан, Мадрыд, Масква, Парыж, Рым і Стамбул.


Максім Рыжанкоў, памочнік кіраўніка Беларусі па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцці турызму, упэўнены, што Мінск здольны правесці некалькі матчаў кантынентальнага першынства. Да 2020 года ў сталіцы ўжо мусіць функцыянаваць пасля рэканструкцыі стадыён "Дынама". Ён лічыць, што гэта быў бы падарунак для беларусаў, інфармуе партал tut.by.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі