Беларусь займае другое месца ў Еўропе па тэмпах інфляцыі

Другое месца ў Еўропе па тэмпах інфляцыі займае Беларусь па выніках студзеня-красавіка 2009 года. Наперадзе толькі Ўкраіна. Пра гэта сведчыць інфармацыя расійскіх статыстыкаў, якая базуецца на звестках Еўрастата.
За пазначаны перыяд інфляцыя ў нашай краіне склала 6,5%, ва Ўкраіне — 6,9%, у Расіі — 6,2%.

Калі ў краінах Еўрасаюза спажывецкія цэны ў першыя чатыры месяцы года ў сярэднім узраслі на 0,6%, дык у Беларусі рост цэнаў склаў 5,7%, у Расіі — 5,8%, паведамляе АФН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі