Беларусь заяўляе пра няўзгодненасць тарыфаў на транзіт расійскай нафты

Беларусь заяўляе пра няўзгодненасць тарыфаў на транзіт расійскай нафты

Беларусь і Расія пакуль не дамовіліся пра тарыфы на транзіт нафты ў 2017 годзе. Пра гэта заявіў старшыня канцэрна "Белнафтахім" Ігар Ляшэнка, перадае БЕЛТА.

Ляшэнка заявіў, што 27 снежня адбылася працоўная сустрэча беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі Федэральнай антыманапольнай службы Расіі. На ёй абмяркоўвалася пытанне тарыфаў. Па словах Ляшэнкі, Беларусь нагадала, што нашыя тарыфы на прапампоўку — адны з самых нізкіх з усіх удзельнікаў гэтага транзіту. Таму Беларусь хоча павялічыць тарыф на 20,5%. Расійскі бок настойвае на тым, што павышэнне павінна быць каля 5,5%.

Перамовы працягваюцца. Ляшэнка мяркуе, што тарыфы будуць узгодненыя бліжэйшым часам.

Тарыфы на транзіт нафты ўзгадняюцца штогод згодна з методыкай, пра якую дамовіліся Беларусь і Расія. Плавнааныя павышэнні тарыфаў перадаюцца ў расійскую кампанію "Транснафта" да 25 лістапада кожнага года. Сёлета "Гомельтранснафта Дружба" накіравала адпаведны ліст на адрас расійскай кампаніі 23 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі