Беларусь зарэгістравала кубінскую вакцыну супраць COVID-19

Толькі ў ААЭ вышэйшыя паказнікі вакцынацыі, чым на Кубе / Фота ілюстрацыйнае, pixabay
Толькі ў ААЭ вышэйшыя паказнікі вакцынацыі, чым на Кубе / Фота ілюстрацыйнае, pixabay

Беларусь зарэгістравала кубінскую вакцыну супраць каранавіруса SOBERANO PLUS. Гэта першая з кубінскіх вакцынаў, якую зарэгістравалі ў Еўропе.

Куба распрацавала ўжо 5 вакцынаў супраць Covid. Распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што кожная з іх забяспечвае да 90% абароны ад сімптомаў пры ўвядзенні трох дозаў. Куба — адзіная краіна ў Лацінскай Амерыцы і Карыбскім басейне, якая распрацавала ўласную прышчэпку, паведамлялі журналісты амерыканскага CNBC.

Дзякуючы распрацоўцы ўласных вакцынаў, Куба вакцынавала большы працэнт насельніцтва, чым большасць буйных і багатых краінаў свету. Толькі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты могуць пахваліцца мацнейшымі паказнікамі вакцынацыі.

Вытворчасць кубінскіх вакцынаў таннейшая, чым у Pfizer і Moderna, пісаў CNBC. Іх можна вырабляць у вялікіх аб'ёмах і яны не патрабуюць нізкіх тэмператураў пры транспартаванні, таму іх могуць сабе дазволіць краіны з ніжэйшым узроўнем даходу.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі