Беларусь заплаціла “Газпрому” яшчэ 66 млн долараў — Мінэнерга

Беларусь заплаціла “Газпрому” яшчэ 66 млн долараў. Пра гэта сёння паведаміла Мінэнерга нашай краіны. Грошы былі пералічаныя расійскай кампаніі 7 жніўня, інфармуе "Інтэрфакс". Мінэнерга абяцае, што заўтра раніцай будзе заплачаная рэшта запазычанасці за газ.


Нагадаем, Беларусь запазычылася “Газпрому” за пастаўкі газу ў першым паўгоддзі 456 мільёнаў долараў. Перад пагрозай скарачэння паставак газу Аляксандр Лукашэнка аб’явіў, што грошы будуць пераведзеныя расійскай кампаніі, аднак 3 жніўня пералічылі толькі 190 мільёнаў долараў.

Учора тэлеканал ОНТ паведаміў, што расійская кампанія атрымала яшчэ больш за 110 мільёнаў. Пасля пераводу трэцяй часткі грошай Беларусь застаецца вінная “Газпрому” яшчэ каля 90 мільёнаў долараў.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі