Беларусь запатрабуе кампенсацыю прамых і ўскосных страт за няякасную нафту

Беларусь запатрабуе кампенсацыю прамых і ўскосных страт за няякасную нафту

Беларусь будзе настойваць на тым, што Расія павінна кампенсаваць як прамыя, так і ўскосныя страты за няякасную нафту. Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка, інфармуе БЕЛТА.

Па словах Ляшэнкі, прамыя страты Беларусі ад паставак няякаснай сыравіны — гэта выхад з ладу абсталявання. "Тут працуюць кампетэнтныя групы, расійскі бок запэўніў нас, што прадстаўленыя дакументаваныя выдаткі будуць пакрытыя беларускаму боку", — патлумачыў ён. 

Ускосныя страты — гэта недаатрыманая выручка ад транзіту нафты, а таксама недаатрыманая выручка ад уласнага экспарту. "Гэтая частка пытанняў яшчэ будзе абмяркоўвацца намі з расійскім бокам", — дадаў Ляшэнка. Ён паведаміў, што віцэ-прэм'ер Расіі Дзмітрый Козак даручыў стварыць працоўную групу з эканамістаў і тэхнолагаў, якія падлічаць гэтыя страты.

Далей, па словах Ляшэнкі, гэтыя пытанні будуць адпрацоўвацца віцэ-прэм'ерамі ці на больш высокім узроўні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі