Беларусь за 10 гадоў страціла 20% настаўнікаў матэматыкі
На занятках матэматыкі, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
За апошнія 10 гадоў Беларусь згубіла кожнага пятага настаўніка матэматыкі. Вучняў у школах пры гэтым стала на 15% больш. Як вынік: у 2013/14 навучальным годзе на кожнага настаўніка матэматыкі прыходзілася па 109 вучняў, а ў 2023/24 — ужо па 157, падлічыў былы супрацоўнік Міністэрства адукацыі Сяргей Альшэўскі.
"Яны выйшлі на пенсію? Змянілі прафесію? З’ехалі з краіны? Ці проста вырашылі, што працаваць у школе больш немагчыма?" — задае рытарычныя пытанні эксперт у галіне адукацыі.
У каментах пад пастом Альшэўскага адзначаюць, што настаўнікі матэматыкі, як і настаўнікі англійскай мовы, могуць лёгка знайсці месца на рынку працы па-за школай.
Статыстыка па школьных настаўніках матэматыкі / facebook.com/sergey.olhevski