Беларус з гранатай спрабаваў пераехаць украінска-польскую мяжу

Па звестках памежнікаў, якія перадае comments.ua, зранку 8 лістапада жыхар Беларусі паспрабаваў на сваім аўтамабілі перасячы мяжу. Пасля знаходкі гранаты памежнікі адразу ж выклікалі на месца экспертаў-крыміналістаў МУС. Рух транспартных сродкаў на польска-ўкраінскай мяжы быў прыпынены. Аднавіўся ён толькі пасля 12-й гадзіны.





Праваахоўнікі забралі гранату, а парушальніка затрымалі. Цяпер ідуць следчыя мерапрыемствы, высвятляюцца ўсе акалічнасці здарэння.





Фота — russianguns.ru