Беларусь з 2018 года спыняе імпарт электраэнергіі з Расіі
Беларусь не змагла дамовіцца з Расіяй пра кошт на імпарт электраэнергіі. Таму з 2018 года афіцыйны Мінск адмаўляецца ад яе закупак. Пра гэта міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык заявіў падчас выступу ў на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат Нацыянальнага сходу 20 снежня.
Патупчык патлумачыў, што Беларусь будзе замяшчаць гэтыя аб'ёмы ўласнай выпрацоўкай. Пагатоў, што неўзабаве чакаецца запуск Беларускай АЭС, якая забяспечыць нашу краіну электраэнергіяй.