Беларусь выйшла з пагаднення з Украінай аб сумесным кантролі ў пунктах пропуску
![Мяжа Беларусі і Украіны](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/photo_2023-12-16_10-16-29.jpg.webp?itok=9EHf00rJ)
Мяжа Беларусі і Украіны
Беларусь спыніла пагадненне з Украінай аб сумесным памежным кантролі. Закон аб гэтым сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале. Раней ён быў прыняты Палатай прадстаўнікоў і ўхвалены Саветам Рэспублікі.
Па дамове краіны абавязваліся весці спрошчаны і хуткі пропуск на памежных пунктах. Яна была падпісаная ў Кіеве амаль роўна 28 гадоў таму — 14 снежня 1995 года.
Прычына выхаду Беларусі з дамовы, вядома, не ў вайне. Усё гэта таму, што Украіна сама выйшла з гэтай дамовы ў аднабаковым парадку яшчэ ў лютым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.