Беларус вёз з Украіны вінтоўку з аптычным прыцэлам (фота)

Беларус вёз з Украіны вінтоўку з аптычным прыцэлам (фота)

Беларус вёз з Украіны вінтоўку з аптычным прыцэлам калібра 5,5 мм. Здарэнне адбылося ў пункце пропуску “Даманава”. У багажным аддзяленні аўтамабіля “Пежо” схаваны "ствол" знайшлі ўкраінскія памежнікі з Луцкага атрада. Як адзначае прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, беларуса і вінтоўку перадалі супрацоўнікам Нацыянальнай паліцыі Украіны.

Радыё Свабода ўдакладняе, што ў беларуса знайшлі пнеўматычную вінтоўку. Для яе перамяшчэння праз мяжу патрэбны спецыяльны дазвол.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі