Беларус вёз праз мяжу з Польшчай 18,5 тысячы пачкаў цыгарэт

Беларус вёз праз мяжу з Польшчай 18,5 тысячы пачкаў цыгарэт

Супрацоўнікі польскай мытні знайшлі 18,5 тысячы пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызамі, схаваных у тайніках пераробленага мікрааўтобуса. Аўтамабілем кіраваў 50-гадовы жыхар Беларусі. 

У пункце пропуску "Кузніца", вядома, бачылі ўсякае. Але гэта самая вялікая кантрабандная партыя цыгарэт з пачатку года. Яе ягульны кошт — 250 тысяч злотых ($70 тысяч), паведамляе сайт Падатковай службы ў Беластоку.

Цыгарэты знайшліся падчас дэталёвага агяду машыны. Выявілася, што яе адмыслова перарабілі з мэтай правозу кантрабанды Тытунёвыя вырабы былі старанна схаваныя ў бакавых сценках, у падлозе і нават у столі аўтамабіля.

У дачыненні да кіроўцы распачатая праверка. Цыгарэты і аўтамабіль канфіскаваныя. Беларуса будуць судзіць, яму пагражае вялікі штраф.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі