Беларусь выказала жаданне правесці чэмпіянат свету па хакею

Беларусь накіравала ў Міжнародную федэрацыю хакею заяўку на правядзенне чэмпіянату свету 2013 года. Федэрацыя хакея Беларусі гарантуе правядзенне першынства на найвышэйшым узроўні. Мяркуецца, што гульні чэмпіянату маглі б прайсці ў Мінску і Бабруйску.

У 2008 годзе ў гэтых гарадах з’явяцца сучасныя стадыёны — мультыфункцыянальная «Мінск-Арэна» з трыбунамі на 15 тысяч гледачоў і новы лядовы палац у Бабруйску, трыбуны якога змогуць запоўніць 7,5 тысячы чалавек.

Нагадаем, што на правядзенне чэмпіянату свету 2013 года прэтэндуюць таксама Латвія, Вугоршчына і Швецыя. Да канца ліпеня прэтэндэнты павінны падрыхтаваць папярэднія планы па правядзенню першынства планеты.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі