Беларус Уладзімір Ваўчкоў выйграў тэнісны турнір у Вялікабрытаніі

Беларус Уладзімір Ваўчкоў выйграў тэнісны турнір у Вялікабрытаніі з прызавым фондам 15 тысяч долараў.  На шляху да фінала 29-гадовы мінчук перамог бельгійцаў Рубена Бевельманса і Ераена Масона, а таксама італьянцаў Андрыяна Біясела і Марка Груньёла. У фінале Ваўчкоў ва ўпартай барацьбе перайграў датчаніна Фрэдэрыка Нільсэна – 6:1, 4:6, 6:4.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі