Вы тут

Беларусь спыніла рээкспарт садавіны і гародніны ў Расію

pixabay.com

Беларусь спыніла сертыфікацыю садавіны і гародніны, якая ідзе транзітам з іншых краін у Расію. Пра гэта Рассельгаснагляду паведаміў намеснік дырэктара Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Аляксандр Паўловіч

Гэтая мера закране толькі тую прадукцыю, якая ўвайшла расійскі "чорны спіс". Спыненне сертыфікацыі працягнецца да таго часу, пакуль беларускія спецыялісты не пацвердзяць краіны паходжання прадукцыі. Беларускія спецыялісты запэўнілі, што гэта дазволіць спыніць паступленне "санкцыйнай" прадукцыі з Беларусі ў Расію.

Разам з тым, імпарт садавіны і гародніны для спажывання на тэрыторыі Беларусі будзе працягвацца. Каб гэтая прадукцыя не трапляла ў Расію беларускі бок разашле запыты ў трэція краіны з просьбай удакладніць інфармацыю пра аб'ёмы вытворчасці і экспарту такой прадукцыі ў Беларусь.

На мінулым тыдні Рассельгаснагляд заявіў пра пастаянныя пастаўкі "санкцыйнай" прадукцыі з тэрыторыі Беларусі і прыгразіў забараніць увогуле рээкспарт садавіны і гародніны праз нашу краіну. 

Падчас цяперашніх перамоў расійскі бок звярнуў увагу на тое, што ў Расію дагэтуль пастаўляюцца беларускія яблыкі, вырашчаныя летась. Між тым, у 2018 годзе такія пастаўкі спыніліся яшчэ ў сярэдзіне лютага. Аналагічная сітуацыя — і з пастаўкамі пекінскай капусты з Беларусі, якая, на думку экспертаў, не можа захоўвацца так доўга.